Кітай выходзіць на арбіту: абітаемая касмічная станцыя будзе запушчаная ў 2020 годзе

Да 2020 года ў Кітаі будзе пабудаваная арбітальная касмічная станцыя пад назвай “Нябесны палац”. Тэхналогіі ж для яе запуску павінныя быць распрацаваныя яшчэ раней, ужо да 2016 года.
Запуск апаратаў з касманаўтамі на борце ў 2003 і 2005 годзе быў першым этапам развіцця праграмы палетаў у космас. Другі этап – выхад касманаўтаў у адкрытую касмічную прастору – адбыўся ў 2008 годзе. Напачатку 2011 года КНР плануе вывесці на арбіту беспілотны карабель “Цяньгун-1”. Пасля гэтага будзе запушчаны яшчэ адзін карабель “Шэньчжоў-8”.
Усе гэтыя падзеі стануць падрыхтоўкай да самай важнай падзеі, якая адбудзецца ў 2020 годзе.
У планах Кітая яшчэ некалькі праектаў, запуск “Шэньчжоў-9” і “Шэньчжоў-10”, на барту якіх будуць знаходзіцца некалькі касманаўтаў. Раней адзначалася, што кітайская арбітальная станцыя павінная складацца з модуляў, карабля з пілотамі і грузавога карабля. Асноўны модуць зможа далучыцца да лятацельеых апаратаў, а самі караблі – да лабараторыі. Адна з галоўных праблем – вада і паветра на станцыі. Толькі пасля вырашэння ўсіх праблем станцыя будзе запушчаная.
Текст: Ольга Минская



Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.