Пастаўкі кітайскіх тавараў пойдуць у Еўропу праз Грузію?

Нікалаз Гілауры, прэм’ер-міністр Грузіі, які знаходзіцца зараз у Кітаі з працоўным візітам, сказаў, што асноўнай мэтай візіта з’яўляецца развіцце двухбаковага гандлева-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва.
Прэм’ер адзначыў, што зараз будуецца чыгунка ў Турцыю, якая можа стаць хуткім і зручных шляхам для транспартыроўкі кітайскіх тавараў у еўрапейскія краіны.
Акрамя таго, Н.Гілауры прапанаваў адкрыць прамыя авіязносіны паміж краінамі.
Паводзе дадзеных кітайскага боку, гандлевы таваразварот паміж Грузіяй і Кітаям за апошнія 10 год вырас у 80 разоў: з 3,7 млн.даляраў у 1999г да 288 млн.даляраў у 2008. У 2009 годзе пад уплывам сусветнага фінансавага крызіса адбыўся значны спад паставак грузінскіх тавараў у КНР, затое імпарт з Кітая ў Грузію павялічыўся больш, чым у пяць разоў.
На сустрэчы з віцэ-прэм’ерам Дзяржаўнай Рады КНР Чжан Дэцянам грузінскі-прэм’ер міністр запрасіў кітайскіх бізнесменаў інвестыраваць у Грузію, ен выказаў надзею на пашырэнне супрацоўніцтва ў сферы лагістыкі і чыгункі.
Сення Нікалаз Гілауры прыме ўдзел у Дні Грузіі на міжнароднай эканамічнай выставе “Экспа-2010”.
Нагадаем, што грузінскі выставачны павільен знаходзіцца на тэрыторыі аб’яднанага павільена Еўропы.
Текст: Ольга Минская



Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.