Вучоныя раскрылі сакрэт поспеху Маргарэт Тэтчар?

Вучоныя раскрылі сакрэт поспеху Маргарэт Тэтчар?

Маргарэт Тэтчар – сусветна вядомая жанчына, якая здолела “пабудаваць” у сваім жыцці усе, і палітыку, і кар’еру. Адной з яе своеасаблівых рысаў была каласальная працаздольнасць, дзякуючы якой “жалезная ледзі” магла спаць усяго чатыры гадзіны на дзень, астатні ж яе час яна прысвячала працы.

Вучоныя ўніверсітэта Пенсільваніі правялі даследванне, па выніках якога вызначылі, што здольнасць хутка аднаўляць сілы залежаць ад гена, які звязаны з наркалепсіяй, нярвовым захворваннем, пры якім людзі адчуваюць прыступы санлівасці.

У эксперыменце ўдзельнічалі 92 жанчыны, якія не мелі гэтага гена, і 37 жанчын, у якіх ен есць. Па выніках, тым, у каго есць схільнасць да наркалепсіі, неабходна спаць дольш, каб адчуваць сябе добра.

І, наадварот, “здаровым” людзям хапае некалькіх гадзін для таго, каб аднавіць сілы. Спецыялісты таксама адзначылі, што ва ўсіх, хто валодае дадзеным генам, сон менш глыбокі, і за ноч яны прачынаюцца часцей. Тым не менш, працаздольнасць зніжалася ў абедзвюх групах людзей аднолькава.

Доктар Намні Гоэл, адзін з ніціытараў даследвання, адзначыла, што атрыманая інфармацыя можа спросціць жыцце тым, хто працуе ў начны час ці пакутуе на бяссонніцу.

Текст: Ольга Минская

Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.