Кампанія “Эйр Астана” чакае папаўненне — два новых аэробуса

Кампанія “Эйр Астана” чакае папаўненне — два новых аэробуса

Першыя два новыя аэробусы Эм Брайер 190 па замове кампаніі «Эйр Астана» паступяць на яе баланс увесну 2011 года. Пра гэта паведаміў кіраўнік авіякампаніі Піцер Фостар.

 У 2011 годзе чакаецца атрыманне 3-х самалётаў Эм Брайер 190, першыя два з якіх прыляцяць ужо ў сакавіку ці красавіку 2011 года. Група пілотаў пачала перанавучанне на новы тып аэробусаў у Франкфурце. Пакуль глава авіякампаніі не ўдакладніў, па якіх маршрутах будуць лётаць новыя самалёты.

Піцер Фостар падкрэсліў, што ў 2011 годзе кампанія мае намер правесці перападрыхтоўку 35 камандзіраў самалётаў мясцовых авіяліній. У рамках праграмы абнаўлення авіяцыйнага парку РК, у эксплуатацыі знаходзяцца чатыры сучасных авіялайнеры — АТР-42, Эм Брайер -145 і два Фоккер-50. Гэта забяспечыла замену старых паветраных судоў Як-40 і Ан-24 на сямі авіямаршрутах: Алматы — Кастанай, Атыраў — Уральск, Караганда — Кызылорда, Алматы — Семей, Атыраў — Актаў, Караганда — Усць-Каменагорск, Атыраў – Актобе.

Текст: Каралёва Кацярына

Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.