У краінах былога СССР даражае ўзровень жыцця

У краінах былога СССР даражае ўзровень жыцця

Падаражанне асноўных груп спажывецкіх тавараў на сусветных рынках закранула, у тым ліку, і шэраговых грамадзян дзяржаў былога СССР.

Так, па інфармацыі Цэнтральнага статыстычнага кіравання Латвіі, у верасні гэтага года пражытачны мінімум у краіне вырас амаль на адзін лат і склаў 167,38 латаў. Дадзеная лічба выведзеная па методыцы, вызначанай Саветам міністраў Латвіі пастановай ад 8 красавіка 1991 года, якая уключае ў пералік тавараў асноўныя спажывецкія групы, за выключэннем тытуневых і алкагольных вырабаў, а таксама прадметаў раскошы. Па дадзеных, апублікаваных ЦСУ, дадзены паказнік з’яўляецца самым блізкім да рэкорднага ўзроўню студзеня мінулага года, калі яе склаў 174,41 латаў.

Напрацягу 2010 года пражытачны мінімум меў нязначныя ваганні і змянязся ў межах 165-167 латаў.

Такая тэнжэнцыя назіраецца і ў іншых саюзных рэспубліках. Так, пражытачны мінімум жыхароў украінскага горада Адэса напраягу гэтага года вырас на 16% і склаў 1,41 тысячы грывен, пры гэтым затраты на харчаванне складаюць 55%.

Ва ўмовах павелічэння кошту на асноўныя тавары і паслугі, Маскоўская гарадская дума запланавала павышэнне пражытачнага мінімуму для непрацуючых пенсіянераў на 8,3% да 6273 рублеў.

Текст: Ольга Минская

Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.