Пуцін: Беларусі не варта чакаць льгот на газ да 2015 года

Пуцін: Беларусі не варта чакаць льгот на газ да 2015 года

Прэм’ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін заявіў аб планах Расіі пастаўляць газ Беларусі ў 2011 годзе ў адпаведнасці з коштамі, прапісанымі ў кантракце.

Сваей катэгарычнай заявай Пуцін даў ведаць Мінску, што просьба аб зніжэнні коштаў на паліва адхіленая. Аб якой менавіта зніжцы ішла гутарка, дакладна не вядома, але ўчора прагучала заява Анатолія Філонава, намесніка міністра эканомікі Беларусі, у якой ен выразіў надзею на зніжэнне коштаў на газ.

Нагадаем, што ў гэтым годзе пастаўка газа ў Беларусь ажыццяўляецца Расіяй з разліку 184 даляры за тысячу кубаметраў, а ў 2011 кошт будзе складаць 220 даляраў (паводле дадзеных “Газпрама”) і 210 (па дадзеных Мінска). Для краін Еўропы кошт на газ разлічваецца з улікам спецыфічнага каэфіцэнта (зніжкі). Беларускі ўрад лічыць, што зніжкі на паліва павінныя быць на такім жа ўзроўні, как і ў самой Расіі.

Крэмль жа збіраецца зводзіць роўнадаходныя кошты на газ на знешнім і на ўнутраным рынках не раней за 2015 год. Раней ўрад РФ планаваў ажыццявіць перерезлік для Беларусі ў 2010 годзе, але гэтаму перашкодзіў палітычны крызіс.

Текст: Ольга Минская

Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.