Колькі масквічоў жыве ў жабрацкіх умовах?

Навіны Расіі, Масква. 10,7 адсотка жыхароў сталіцы Расіі жыве за рысай беднаты, заявіў кіраўнік Дэпартамента сацыяльнай абароны насельніцтва Масквы В. Петрасян.
Па дадзеных Урада Масквы, на пачатак 2010 года ў сталіцы пражывала 10,5 млн. чалавек. Значыць, больш 1,1 млн. масквічоў жывуць у нястачы. Па словах В. Петрасяна, некалькі год таму у Маскве пражывала 23% гараджан ніжэй узроўня беднаты.
На сённяшні дзень пражытковы мінімум у Маскве складае 9,6 тыс. рублёў (каля $320), пры гэтым велічыня дапамогі па беспрацоў’і ў горадзе з 1 сакавіка гэтага года складае каля 2,7 тыс. рублёў.
В. Петрасян адзначыў, што каля 100 тысяч масквічоў наогул не маюць ніякіх афіцыйных прыбыткаў і пры гэтым прэтэндуюць на дапамогу і палёгкі. З гэтага года, каб атрымліваць палёгкі і дапамогу, такім грамадзянам прыйдзецца пісьмова тлумачыць адсутнасць прыбыткаў (напрыклад, гэта можа быць нараджэнне дзіцяці, дагляданне хворых і састарэлых і да т.п.).
На сацыяльную абарону масквічоў сёлета ў сталічны бюджэт закладзена больш 600 млн. рублёў – на 11% больш, чым у 2010 годзе. Асаблівую ўвагу Ўрад Масквы абяцае звярнуць на дапамогу і медыцынскае абслугоўванне ветэранаў, інвалідаў і сем’яў з малалетнімі дзецьмі.
Текст: Кацярына Каралёва




Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.