Fiat заваёўвае Расію?

Навіны Расіі. Аўтазавод Fiat заявіў пра свой намер пабудаваць завод на тэрыторыі Расіі. Па прагнозах, магутнасць заводу будзе дасягаць 300 000 аўтамабіляў у год.
Неабходныя дакументы былі накіраваны ў Міністэрства прамысловасці Расіі 25-га лютага. Месцазнаходжанне будучага заводу пакуль невядома. Цяпер Fiat афіцыйна паведамляе, што на расійскі рынак будуць паступаць аўтамабілі розных класаў – седаны, лёгкія грузавыя аўта. Выбар прадстаўнікоў Fiat абгрунтаваны тым, што Расія на дадзены момант знаходзіцца на 10 месцы ў свеце па рэалізацыі аўтамабіляў. Эксперты адзначаюць, што да 2020-га году РФ можа займаць ужо 6 месца ў гэтым рэйтынгу.
Кампанія Fiat з’яўляецца стабільнай і паспяховай на рынку вытворчасці аўтамабіляў. Філіялы прыносяць прыбытак кампаніі і дазваляюць пераадольваць наступствы крызісу. Так, яшчэ ў 2009 году карпарацыя Fiat стала афіцыйным уладальнікам 25% акцый аўтамабільнага канцэрна Chrysler.
Текст: Кацярына Каралёва




Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.