Польшча працягвае даследванне трагедыі пад Смаленскам

Сення стала вядома аб тым, што польская камісія, якая займаецца даследваннем усіх не зусім зразумелых абставінаў падзення польскага самалета пад Смаленскам, прадставіла новыя дадзеныя. У прыватнасці, міністр унутраных спраў Ежы Міллер у сваей відэапрэзентацыі паспрабаваў даказаць, чаму польскі бок быў незадаволены высновамі, зробленымі міжнароднай авіяцыйнай камісіяй па даследванні прычын катастрофы.
У сваім выступе спадар міністр заявіў, што польскі бок не ставіць за мэту абвінаваціць кагосці ў трагедыі. Галоўная мэта для іх – гэта высвятленне ўсіх абставінаў, якія прывялі да трагедыі. Паглыбленае даследванне павіннае дапамагчы пазбегнуць праблем у будучыні, лічыць Міллер.
У самой прэзентацыі ўтрымоўваюцца і запісы перамоў дыспетчараў з бортам самалета.З іх палякі зрабілі выснову, што расейскія дыспетчары не кваліфікавана кіравалі пасадкай самалета ў складаных умовах. Напрыклад, яна не своечасова паведамілі аб неправільна абраным курсе на пасадку, спазняіся з іншымі важнымі паведамленнямі. Па словах Міллера, за некалькі хвілінак да пачатку падзення летчыкі зразумелі, што штосці ідзе не так, і не збіраліся пайсці на новае кола для пасадкі.
Текст: Ольга МІнская


Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.