Еўракамісія мае намер аказаць Літве дапамогу ў рэалізацыі праекта будаўніцтва газаправода-перамычкі?

Еўракамісія мае намер аказаць Літве дапамогу ў рэалізацыі праекта будаўніцтва газаправода-перамычкі?

Як стала вядома, Еўракамісія мае намер аказаць дапамогу ў рэалізацыі праекта будаўніцтва газаправода-перамычкі, які злучыць газатранспартныя сістэмы Літвы і Польшчы. Плануецца, што Еўракамісія вылучыць палову сродкаў на ўсебаковае даследаванне мэтазгоднасці будаўніцтва газаправода, агульны кошт прац па якім ацэньваецца ў 2,9 мільёна літаў, ці каля 850 тысяч еўра. Такая пазіцыя Еўракамісіі абумоўлена жаданнем дамагчыся большай энэргазалежнасці Літвы, якая ў дадзены момант цалкам залежыць ад паставак прыроднага газу расійскім манапалістам – АТ «Газпрам».

Даследавацца будуць існуючыя рынкі, а таксама магчымыя наступствы будаўніцтва перамычкі. Сродкі, вылучаныя Еўракамісіяй будуць пароўну падзелены паміж газавымі аператарамі дзвюх краін — Lietuvos dujos і польскай кампаніяй Gaz-system. Варта адзначыць, што нядаўна ў Літве было прынята рашэнне пра ўкараненне рынка газу, на якім першым часам будуць прадавацца раней рэалізаваныя, але нескарыстаныя лішкі аб’ёмаў газу, таму літоўскія ўлады лічаць далучэнне да польскай газатранспартнай сістэмы стратэгічна важнай падзеяй.

Текст: Каралёва Кацярына

Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.