Венгрыя прапануе Беларусі ўдзельнічаць у саміце Ўсходняга партнёрства

Венгрыя прапануе Беларусі ўдзельнічаць у саміце Ўсходняга партнёрства

Пасля навагодніх свят у палітычнай «напружанасці» Беларусі, на першы погляд, як быццам бы наступіла зацішша. Шматлікіх арыштаваных удзельнікаў падзей 19 снежня адпусцілі з турмаў. Праўда, пакуль застаюцца ў няволі кандыдаты ў прэзідэнты Някляеў і Саннікаў. З іншага боку, грамадскасць чакае рэакцыі ЕЗ, якая, як мяркуецца, будзе пасля 12 студзеня, калі лідары краін Еўразвяза абмяркуюць магчымасць ўводу санкцый да афіцыйнага Мінска. Тым часам услед за Польшчай, Літвой, Нямеччынай і некаторымі іншымі краінамі асудзіла дзеянне ўлад у стаўленні да беларускай апазіцыі і Венргыя.

Нагадаем, што з гэтага года Венгрыя з’яўляецца старшынёй ЕЗ. Аднак, нягледзячы на тое, што міністр замежных спраў гэтай краіны Януш Мартоні лічыць неабходным увод санкцый для Беларусі, ён у той жа час дапушчае магчымасць удзелу Мінска ў саміце «Ўсходняга партнёрства». Па словах міністра, санкцыі павінны быць ужыты да адказных за рэпрэсіі, а не да простых грамадзян Беларусі. Ён дадаў, што «шакаваны» падзеямі, якія адбыліся ў сталіцы Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў. У стаўленні ж «Усходняга партнёрства» Мартоні сказаў, што два гады таму Беларусь брала ўдзел у ім, аднак не на самым высокім узроўні. Таму цяпер павінна быць прынята «гнуткае рашэнне», якое ўлічвае ўсё аспекты дадзенага пытання. Адзначым, што два дні таму падобную пазіцыю заняў і амбасадар Венгрыі ў Беларусі Феранц Контра.

Ён выказаўся ў тым плане, што Беларусь павінна ўдзельнічаць у саміце «Ўсходняга партнёрства» як паўнапраўны партнёр. Аднак паводле апошніх падзей, па меркаваннях амбасадара, афіцыйны Мінск усё меней і меней зацікаўлены ў такога роду супрацоўніцтве. Па словах дыпламата, Венгрыя пакуль аналізуе сітуацыю і не спяшаецца з высновамі. Ён таксама дадаў, што калі не паважаюцца вызначаныя прынцыпы супрацоўніцтва з ЕЗ, то ніякага партнёрства не будзе. Таму беларускім уладам неабходна «сёе-тое змяняць», калі яны жадаюць удзельнічаць у саміце «Ўсходняга партнёрства».

У той жа час беларускія СМІ тыражуюць інфармацыю пра тое, што Януш Мартоні лічыць, што ў пытаннях энергетычнай бяспекі інтарэсы Беларусі і ЕЗ супадаюць. Дадзеныя крыніцы спасылаюцца на словы самога амбасадара, сказаныя ім на прэс-канферэнцыі 5 студзеня.

З некалькіх крыніц адначасова прыводзяцца выказванні дыпламата пра тое, што Еўрапейскі звяз і Беларусь, маюць намер распрацоўваць сумесныя праекты па здабычы энергарэсурсаў. Таксама, зрэшты, як і распрацоўваць праекты будаўніцтва новых нафта- і газаправодаў. Акрамя гэтага амбасадар паведаміў, што Венгрыя разам з ЕЗ зацікаўлена ў супрацоўніцтве з  новымі краінамі, напрыклад, такімі, як Туркменістан і Азербайджан, якія пастаўляюць энергарэсурсы ў Еўропу.

Текст: Каралёва Кацярына

Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.