Што Лукашэнка абяцае напярэдадні выбараў?

28 ноября 2010 г. 21:39

Што Лукашэнка абяцае напярэдадні выбараў?

Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі дзйсны глава дзяржавы Аляксандр Лукашэнка робіць не мала абяанняў. Так, паводле ягоных слоў, да 2015 года рэспубліка выйдзе на еўрапейскі ўзровень жыцця і ўвойдзе ў 50-ку сусветных краін з найбольш высокімі індэксамі чалавечага патэнцыяла.

Лукашэнка перакананы, што нацыянальная валюта ўзмоцніць свае пазіцыі, прыватныя ўнескі будуць гарантавана захаваныя, зробіцца даступным банкаўскі крэдыт. У краіне пачнуць развівацца новыя галіны і тэхналогіі, касмічная сфера, нанатэхналогіі, альтэрнатыўная энергетыка. Будуць створаныя працоўныя месцы.

Прэзідэнт пераконвае, што сельская гаспадарка краіны зробіцца прыбытковым бізнесам, што дазволіць у два разы падняць экспартныя паказнікі (да 7 мільярдаў ЗША штогод).

Текст: Ольга Минская

Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.