Расійскія журналісты просяць уладу абараніць іх

07 ноября 2010 г. 21:37

Расійскія журналісты просяць уладу абараніць іх

Жорсткі напад на вядомага маскоўскага журналіста Алега Кашына, які меў месца некалькі дзен таму, выклікаў шырокі рэзананс сярод прадстаўнікоў СМІ. Самі журналісты бачаць у гэтым факце пагрозу магчымасці свабоднага асвятлення праблем у краіне, а таксама пагрозу ўласнай бяспецы. У будынку Гарадского упраўлення унутраных спраў Масквы ўчора і сення праходяць спантанныя і арганізаваныя акцыі, падчас якіх калегі Кашына просяць у ўладаў абароны, а таксама патрабуюць ад іх жа выканання 144-га артыкула Крымінальнага кодэкса РФ, які прадугледжвае адказнасць асоб, што перашкаджаюцб ажыццяўленню журналісцкай дзейнасці.

Журналісты нагадалі ўладам аб нераскрытых злачынствах супраць сваіх калег,  у прыватнасці, забойства Уладзіслава Лісцьева ў сакавіку 1995 года, а таскама смерці Ганны Паліткоўскай і напады на рэдактара “Хімкінскай праўды” Міхаіла Бекетава, якія адбыліся два гады таму. Асобы, што здзейснілі гэтыя злачынства, дагэтуль невызначаныя, з-за чаго журналісты робяць выснову, што яны сталіся легкай спажывай для тых, хто хоча перашкодзіць свабодзе слова ў Расіі. З улікам гэтага прадстаўнікі расійскіх СМІ звярнуліся да прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева з просьбай забяспечыць бяспеку супрацоўнікам мас-медыя.

Текст: Ольга Минская

Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.