У Грузіі плануюць семага лістапада назваць «Днем годнасці»
06 ноября 2010 г. 20:41

Як заявіў лідэр грамадскай арганізацыі «Дом свабоднай думкі» Бакур Бакурадзэ, 7 лістапада павіннае адзначацца як «Дзень годнасці».
Паводле ягоных слоў, у гэты дзень у 2007 годзе ўлады краіны двойчы разагналі акцыі пратэста, ужыўшы супраць простых людзей гумавыя кулі, вадаметы і слезацечны газ. Таму Бакурадзэ заклікаў усе апазіцыйныя сілы гэты жалобны дзень адзначыць ля сцен грузінскага парламента. Лідэр «Дома свабоднай думкі» хоча, каб прыйшлі ўсе незадаволеныя сенняшнімі ўладамі, нягледзячы на палітычныя і рэлігійныя погляды.
Як вядома, у 2007 годзе паліцыяй былі разагнаныя некалькі буйных акцый пратэста, якія апазіцыя праводзіла 7 лістапада ў цэнтры Тбілісі. Пры гэтым насамрэч былі ўжытыя вадамет, слезацечны газ і гумавыя кулі.
Падчас разгону дэманстрацый апазіцыі было некалькі буйных сутыкненняў з паліцыяй, у выніку якіх пацярпела 500 чалавек. У той жа дзень сілавыя структуры перакрылі вяшчанне тэлекампаніі «Імедзі», якая прыналежала грузінскаму алігарху Бадры Патаркацішвілі. Увечары таго ж дня ў Грузіі было ўведзена надзвычайнае становішча.
Текст: Ольга Минская



Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.