Лукашэнка будзе развіваць турыстычны патэнцыял Беларусі

Лукашэнка будзе развіваць турыстычны патэнцыял Беларусі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка будзе развіваць турыстычны патэнцыял сваей краіны. Падчас свайго ўчорашнага візіту ў турыстычны комплекс “Белавежтур”, які знаходзіцца ў паселку Клетнае, А.Лукашэнка паразмаўляў з інвестарам праекта, які, акрамя ўсяго іншага, распавеў прэзідэнту аб існуючых праблемах у сваёй дзейнасці, большасць з якіх сыходзіць ад прадстаўнікоў мясцовай улады.

А.Лукашэнка ў дадзеным выпадку прыняў бок інвестара, даўшы зразумець мясцовай бюракратыі, што яна павінная спыніць перашкоды ў дачыненні да людзей, якія ўкладваюць свае сродкі ў развіцце турыстычнай інфраструктуры, бо, паводле ягоных слоў, інвестараў трэба прымаць як лепшых сяброў.

Магчыма да такой узмоцненай увагі да праблем турызму А.Лукашэнку таксама падштурхнула  крытыка турыстычнага іміджу Беларусі, якая была выказаная ўдзельнікамі семінара па пытанні развіцця інвестыцыйнай прывабнасці краіны. У прыватнасці, немцы шмат скардзіліся на складанасці, што паўстаюць пры перасячэнні беларускай мяжы на ўласным аўтатранспарце.

У бліжэйшы час беларускія ўлады збіраюцца таксама разглядзець пытанне наяўнай інфраструктуры ў раене месцахнаходжання турыстычных аб’ектаў. У прыватнасці, па словах міністра транспарта Івана Шчэрба, у будучым годзе будзе пабудавана дарога вакол Нацыянальнага парка “Белавежская пушча”, агульны кошт якой складае 110 мільенаў даляраў.

Прэзідэнт паставіў задачу перад ворганамі ўлады ў далейшым рабіць крокі ў накірунку павышэння інвестыцыйнай прывабнасці турыстычных аб’ектаў, якія здольныя даваць салідны прыбытак краіне.

Текст: Ольга Минская

Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.