Дарогі ў Беларусі будуць хутка не горш, чым у Нямеччыне?

Дарогі ў Беларусі будуць хутка не горш, чым у Нямеччыне?

Такой жа якасці пры будаўніцтве асфальтавага пакрыцця запатрабаваў ад дарожнікаў Аляксандр Лукашэнка, наведаўшы 30 кастрычніка будуючуюся аўтатрасу непадалек ад Белавежскай Пушчы. “Калі пабудавалі дарогу, то каб не рамантавалі год 15”, — адзначыў прэзідэнт.

Паводле планаў беларускага кіраўніцтва ўсе асноўныя магістралі краіны хутка павінныя быць адрамантаванымі з улікам найвышэйшых еўрапейскіх стандартаў. Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што неабходна будаваць не толькт самі дарогі, але і займацца ўсей астатняй інфрастурктурай.

Па словах міністра транспарта і камунікацый Івана Шчэрба, трасу вакол нацыянальнага парка “Белавежская Пушча” плануецца здаць да 7 лістапада 2011 года. Агульны бюджэт будаўніцтва складзе 330млрд.рублеў (110 млн.даляраў). Акрамя самой аўтамагістралі па курсу яе пракладкі будзе ўзведзена 10 мастоў.

Канструктары паклапацілісяі аб жывелах – новая дарога будзе мець адмысловыя пераходы для земнаводных і парнакапытных.

Падчас працоўнай паездкі па Брэсцкай вобласці Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на праблемы малого бізнеса. Расійскі прадпрымальнік пабудаваў гасцінічны комплекс у весцы Клетнае, але ў працы сутыкнуўся з сур’езнай праблемай у выглядзе мясцовых бюракратаў. Прэзідэнт падтрымаў бізнесмена і паабяцаў разабрацца з дзеяннямі чыноўнікаў.

Текст: Ольга Минская

Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.