Брытанка нарадзіла рознакаляровых блізнюкоў. Што гэта, незвычайны феномен?

Брытанка нарадзіла рознакаляровых блізнюкоў. Што гэта, незвычайны феномен?

Англічанка Шырлі Уэейс нарадзіла двайняшак з розным колерам скуры. Лео і Хоўп незвычайныя блізнюкі. Лео, які мае цемны колер скуры, пайшоў генамі ў маму, цемнаскурую Шырлі, а дзяўчынка Хоўп падобна на беласкурага тату. Як паведаміла шчаслівая маці, яна чакала блізнятак і пад час цяжарнасці часта жартавала, што дзін абавязкова народзіцца белым, а іншы – чорным.

Дарэчы, гэта не першы такі выпадак. У 2006 годзе ў Велікабрытаніі ў сям’і Рычардсаў нарадзіліся хлопчыкі-блізнюкі, якія таксама мелі адрозны адзін ад аднаго колер скуры. Цікава, што першапачаткова ў іх былі рознымі толькі колер валасоў і вачэй. Іншыя прыкметы з’явіліся значна пазней.

У тым жа 2006 годзе аўстралійка Наташа Найт нарадзіла двух блізнюкоў: чорнаскурую Алісію, і беласкурую Жасмін.

Генетыкі сцвярджаюць, што такія выпадкі – гэта адзінкі на мільены.   

Текст: Ольга Минская

Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.