Бизнес лидер : Новости :: Ва Ўкраіну едзе кітайская грэчка са смакам… цяжкіх металаў?

02 марта 2011 г. 15:24

Навіны Ўкраіны, Кіеў. 1 сакавіка падчас наведвання аграрных НДІ прэм’ер-міністр Украіны  Азараў, адказваючы на пытанні журналістаў, даў стоадсоткавую гарантыю, што імпартуемая з Кітая грэчка будзе высокай якасці. Журналісты нагадалі прэм’еру, што ў РФ сёлета ўжо забаранялі ўвоз гэтых круп з Кітая з-за яе дрэннай якасці: грэчка была неаднастайнага колеру і мела пах цвілі.

Насамрэч усё значна горш з якасцю кітайскай сельгаспрадукцыі, паведамляе інтэрнэт-выданне Epoch Times Украіна. Толькі цяжкімі металамі штогод у Кітаі забруджваецца 12 млн. тон аграрнай прадукцыі. Такой колькасці прадуктаў досыць, каб прахарчаваць 40 млн. чалавек. Па дадзеных Міністэрства зямлі і прыродных рэсурсаў Кітая, гэтыя забруджванні наносяць шкоду ў памеры 20 млрд. юаняў ($ 2,8 млрд.).

Прычына забруджвання цяжкімі металамі – некантралюемы выкід у атмасферу і водныя рэсурсы неабчышчаных прамысловых сцёкаў, адсутнасць утылізацыі адыходаў горнаруднай прамысловасці, састарэлыя тэхналогіі, не рэгулюемае ўжыванне сялянамі хімічных угнаенняў і пестыцыдаў. У зямлю сельскагаспадарчага прызначэння трапляюць мыш’як, свінец, кадмій, ртуць, хром і іншыя цяжкія металы. Напрыклад, у наваколлях горада Кэцзю, дзе знаходзіцца звалка для адыходаў мыш’яку, колькасць гэтага небяспечнага элемента ў сельгаскультурах перавышае дапушчальныя нормы ў 100 раз.

Текст: Кацярына Каралёва

Кто вошел в Топ-10 самых успешных женщин Беларуси? “Gazeta Wyborcza”: свобода – не для России? Что будет с автомобильным рынком в РБ после повышения пошлин 01.07.11? А. Волочкова: новый политический проект или просто пиар?

Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.